Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Май 2022

У Смілавічах святкуюць Дзень Перамогі

Урачыстасці ў гарадскім пасёлку пачаліся з мітынгу памяці, прысвечанага 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён адбыўся ля помніка на брацкай магіле.

На мітынгу выступілі старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч і дырэктар Смілавіцкага сельгасліцэя Юрый Корсік.

Памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання. Да помніка ўсклалі кветкі ад сельвыканкама, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і грамадскасці Смілавічаў. Напрыканцы мітынгу быў дадзены старт велапрабегу, прысвечанаму Дню Перамогі.

Святкаванне Дня Перамогі ў Смілавічах працягваюцца канцэртам у амфітэатры. Увечары жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка чакаюць дыскатэчная праграма, акцыя “Спяём гімн разам” і святочны салют.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць