Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Май 2022

У Чэрвені прайшоў мітынг да Дня Вялікай Перамогі

Урачыста, ярка, жыва і энергічна прайшоў мітынг у Чэрвені. Пачаўся ён у Алеі Герояў Чэрвеньскага раёна з ускладання кветак ад кіраўніцтва да помніка выбітным чэрвенцам.

Затым вялікай калонай старшыня райвыканкама, яго намеснікі, начальнікі структурных падраздзяленняў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый услед за духавым аркестрам школы мастацтваў і выдатнымі мажарэткамі прайшлі да помніка «Воінам і партызанам Чэрвеньшчыны».

Адкрываючы мітынг, прысвечаны святу Вялікай Перамогі, старшыня райвыканкама Віталь Казлоў сказаў:

-Сёння на кожным з нас ляжыць адказнасць за мір, парадак і дабрабыт, пачынаючы ад уласнай сям'і, свайго раёна і краіны. Якой будзе Беларусь заўтра, залежыць ад кожнага з нас. Няхай душэўны ўздым майскіх свят надасць нам жыццёвай энергіі, напоўніць сэрцы радасцю, аптымізмам і бязмежнай падзякай да тых, хто заваяваў нам мірнае неба ў далёкім сорак пятым».

Тэатралізаванае дзеянне на плошчы развівалася пад лозунгам пераемнасці пакаленняў. Малыя, падлеткі, юнакі і дзяўчаты, а таксама дарослыя дэманстравалі імкненне да міру, сяброўства, узаемаразумення.

Вельмі натхніў усіх прысутных майскі вальс у выкананні  афіцэраў розных служб нашага раёна і старшакласнікаў. 

А як выдатна прайшлі ў маршы хлопчыкі і дзяўчынкі ад самага юнага да старэйшага школьнага ўзросту. Завяршыў мітынг, які стартаваў ад помніка, традыцыйны аўтапрабег па месцах баявой славы Чэрвенскага раёна.

Да слёз усіх расчуліла масавая харэаграфічная пастаноўка «Хто, калі не мы?»

Мітынг скончыўся, але масавыя гулянні, пачастункі, атракцыёны на любы густ і ўзрост працягваюцца. Глядзіце пра гэта ролікі на нашым тэлеграм-канале.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць