Шчыра дзякую аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектывам аптэкі № 20, РАУС, унітарнага прадпрыемства "Святлопрыбор", Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ўсім неабыякавым грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў зборы гуманітарнага грузу. Яго ў найбліжэйшы час накіруюць украінскім бежанцам і ў рэгіёны Украіны, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў.
Марына ПАТАПЕНКА, старшыня раённай арганізацыі "Белая Русь"

