Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Май 2022

У славу прадзедаў: чэрвеньскія каратысты паспяхова завяршылі выступленне ў Мінскай гарадской Лізе-2021-22 года

Пяцёра спартсменаў прадстаўлялі Чэрвеньскі раён на заключным, пятым этапе Мінскай гарадской лігі каратэ сезона 2021-2022.

7 мая на татамі Мінскай лігі выйшлі выхаванцы клуба «Легенды каратэ» Данііл Буглак, Юра Гаўрыльчык, Дзяніс Лобан, Надзя Лобан і Ягор Шылай. Дзяніс і Юра ужо ўдзельнічалі ў этапах Лігі, Данііл увогуле ўдзельнічае другі сезон. А вось для Ягора і Надзі гэта быў першы турнір у Лізе. Вынік выступлення нашых каратыстаў — тры залатыя (Данііл Буглак, Юра Гаўрыльчык, Надзя Лобан) і два бронзавыя (Дзяніс Лобан, Ягор Шылай) медалі. Акрамя таго, па выніках усіх пяці этапаў Лігі Данііл Буглак і Дзяніс Лобан занялі другія месцы ў агульным заліку.

Апошні этап лігі атрымаўся самым цяжкім, бо за плячыма быў год упартых трэніровак і школьных заняткаў і стомленасць адчувалася ў вачах рабят, бо яны ўсё чакаюць канікул! Але ўсе сабралі волю ў кулак і паказалі сапраўдны байцоўскі характар.

У катэгорыі «ката дзяўчыны 6-7 гадоў» Надзе Лобан удалося ў першым крузе «выбіць» фаварытку турніру, чым адразу ж забяспечыць сабе месца ў фінале.

Калі ў першым крузе катэгорыі «ката хлопчыкі 6 гадоў» выступіў Юра Гаўрыльчык, то ўсім стала зразумела, хто лепшы!

Сур'ёзная барацьба за медалі ўзнікла ў самай шматлікай катэгорыі «ката хлопчыкі 7 гадоў», дзе выступалі два сябра і аднакласніка, Дзяніс Лобан і Ягор Шылай.

І завяршаў выступленне чэрвеньскай каманды на турніры Данііл Буглак у катэгорыі «ката хлопчыкі 9 гадоў». У сваёй катэгорыі Данік выканаў два сваіх любімых ката і выйграў.

Усіх рабят віншуем з выступам і жадаем новых поспехаў! Усе свае перамогі дзеці прысвяцілі Дню Перамогі на славу сваіх прадзедаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай і падарылі нам магчымасць жыць, трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Сяргей БУГЛАК. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць