Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Май 2022

У Чэрвені пачаўся «Велікодны перазвон»

Рэгіянальны фестываль праваслаўнай культуры пад такой назвай праходзіць у раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ўжо сёмы раз. У гэтым годзе ён будзе доўжыцца чатыры дні.

Фестываль традыцыйна адкрыў выкананнем трапара Вялікадня народны вакальны ансамбль «Рэха» Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. Прысутных прывітаў настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Чэрвені айцец Аляксандр Лазоўскі.

Народны тэатр «Імпрэза» запрасіў самых маленькіх гасцей фестывалю на лялечны спектакль «Хлопчык з пальчык і яго бацькі».

Сярод шматлікіх мерапрыемстваў фестывалю – кінадыспут пакаленняў «Прытча», майстар-клас па звоне, гульнявыя і конкурсныя праграмы.

У фае Цэнтра культуры і вольнага часу з чацвярга па нядзелю (з 11 да 18.00) працуе выстава-продаж манастырскіх вырабаў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць