Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Май 2022

У Чэрвеньскім РАУС правялі мерапрыемства «Цані свабоду»

Групавое выхаваўчае прафілактычнае мерапрыемства «Шануй свабоду» прайшло ў рамках пасяджэння назіральнай камісіі пры Чэрвеньскім райвыканкаме.

Удзел у ім бралі першы намеснік начальніка РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Віктар Лапко, загадчык сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, сакратар назіральнай камісіі Таццяна Ермаловіч і начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС маёр Ігар Шыманскі.

На паседжанні прысутнічалі 42 чалавекі, якія маюць судзімасць або асуджаны да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі. З лекцыяй перад імі выступіла старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Таццяна Шульга. Таксама быў прадэманстраваны відэаролік прафілактычнай накіраванасці.

Па выніках пасяджэння тром раней судзімым і аднаму асуджанаму аказана дапамога ў працаўладкаванні.

Акрамя таго, праведзены гутаркі з падуліковымі, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні грамадскага парадку. Усім выкліканым на пасяджэнне прапанавана наркалагічная і псіхалагічная дапамога, прадастаўлены спіс вакансій для працаўладкавання.

Таццяна Шульга,
старэйшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Чэрвенскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць