Гэта было не проста свята. Сапраўды, гэта было шоу, выкананае на высокім прафесійным узроўні. Выдатныя былі вырабы народных умельцаў, выдатныя былі галасы ўсіх калектываў, выдатныя вершы, чытальнікі і танцы.
Не раз у зале гучалі не толькі апладысменты, але і крыкі брава. Дзеянне прайшло на адным дыханні, усё - і ўдзельнікі, і гледачы атрымалі велізарнае задавальненне. У залі было шмат маладых людзей. Магчыма, у будучыні нехта з іх працягне лепшыя традыцыі народнай творчасці Чэрвенскага раёна.
Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

