Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Май 2022

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі «Сыходзілі ў паход партызаны»

13 мая ў раённым краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі «Сыходзілі ў паход партызаны» ўдзельніка партызанскага руху Барыса Дабрадомава, у гады вайны - памочніка начальніка штаба 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады

У кнізе — успаміны аб барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупаванай тэрыторыі ў тыле, аб перамогах і паразах, гераізме і здрадзе, аб трагедыі і пакутах мірных жыхароў. Апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў Асіповіцкай партызанскай зоне на тэрыторыі Асіповіцкага, Клічаўскага, Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама Чэрвенскага, Бярэзінскага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Кніга не была выдадзена пры жыцці аўтара. Барыс Дабрадомаў памёр у 1991 годзе, рукапіс захоўваўся ў школьным музеі Гродзенскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна, пасля яе закрыцця перададзены ў Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў музея, адміністратара сайта «Электронная кніга Памяць. Асіповіцкі раён» Валянціна Шпака, выдавецтву ГА «Беларуская асацыяцыя «Конкурс» і асабіста Генадзя Няхая выданне выйшла ў 2021 годзе.

Сярод некалькіх соцень прозвішчаў – добра вядомыя на Чэрвеньшчыне імёны легендарных партызанскіх камбрыгаў А.К.Флегантава, В.А.Ціхамірава, Я.Ф.Філіпскіх, В.І.Лівенцава.

Кніга з'яўляецца данінай памяці нашым гераічным продкам, а таксама будзе цікава і карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нашай роднай Беларусі.

На прэзентацыі кнігі прысутнічалі выкладчыкі гісторыі і намеснікі кіраўнікоў па выхаваўчай рабоце школ раёна. Ад ініцыятараў выдання кнігі Валянціна Шпака і Генадзя Няхая ўсе школы раёна атрымалі кнігу ў падарунак.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць