Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Май 2022

Бліжэй не бывае: выстава «Сэрца Афрыкі» адкрылася ў Чэрвені

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, у Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Сэрца Афрыкі: драўляная скульптура Конга».

Як распавяла дырэктар музея Алена Забаронак, калекцыю скульптур прадаставiў даўні сябар музея: «Чалавек жыў тры гады ў Конга, у сталіцы краіны Кіншасе. Часта хадзіў на рынкі, любаваўся мясцовымі творамі мастацтва, увесь час купляў розныя фігуркі жывёл, людзей, а таксама маскі, невялікія столікі, карціны. Цяпер гэта незвычайная калекцыя - упрыгожванне нашага музея».

Першую экскурсію для самых цікаўных наведвальнікаў правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Вабішчэвіч.

Ірына Іванаўна расказала аб асноўных традыцыях афрыканскай творчасці, краіне Конга, яе прыродзе, насельніцтве.

Наведвальнікі з задавальненнем фатаграфаваліся на фоне афрыканскіх дзівоцтваў і пакідалі захопленыя водгукі на спецыяльным стэндзе.

Выстава працягнецца да 1 ліпеня. Сардэчна запрашаем у сэрца Афрыкі: карыстайцеся выпадкам, калі яна так блізка!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць