Да яго звярнулася жыхарка аграгарадка Раванічы Ала Керакуліева. Яна пражывае ў двухпавярховым 4-ох кватэрным доме на другім паверсе. Тры кватэры выкуплены жыльцамі ў гаспадаркі. Адна належыць ААТ «Раванічы». Над кватэрай Алы Керакуліевай працякае дах, заліваючы сцены і столь кватэры. Жанчына згодна на замену даху з аплатай на долевым удзеле. Але жыхары кватэр з першага паверха супраць. А. Керакуліева раней нікуды па дапамогу не звярталася, просіць дапамагчы ў вырашэнні праблемы.
Мікалай Лойка адказаў, што спачатку трэба ўстанавіць месца і дакладную прычыну працёку даху. Таму старшынёй раённага Савета дэпутатаў будзе дадзена даручэнне адпаведным службам абследаваць дах, устанавіць прычыну, разлічыць кошт работ. Можа дах трэба будзе падлатаць толькі над кватэрай Алы Керакуліевай.
Пісьмовы адказ на зварот будзе накіраваны заяўніцы.
Другое пытанне паступіла па тэлефоне. Датычылася яно газіфікацыі вёскі Раванічы і магчымасці падключэння электракатлоў. З такім пытаннем жыхары вёскі звярталіся раней на прыём да намесніка старшыні райвыканкама Алксандра Гадуна. Падрабязны адказ на зварот дадзены ў раённай газеце №31 ад 27.04.2020 у матэрыяле «Далёка Раванічам да газу».
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

