Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Май 2022

Далі клятву ў памятным месцы: юных смілаўчан прынялі ў піянеры ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні стогадовага юбілею піянерыі сямнаццаць дзяўчынак і хлапчукоў са Смілавіцкай СШ №2 папоўнілі шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Каб гэта падзея засталася ў памяці як сапраўды значная, яе правялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. У сценах гэтага знакавага месца з асаблівым сэнсам гучала: «Урачыста клянуся любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых!»

У гэтыя майскія дні краіна аддае даніну памяці героям, і мы, дарослыя, стараемся зрабіць усё, каб і моладзь адчувала дачыненне да вялікай гісторыі народа-пераможцы.

Ва ўрачыстай цырымоніі прыёму юных смілаўчан у піянеры ўдзельнічала старшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Абухова. Яна пажадала нашым хлопцам радасных падзей, творчага натхнення, запалу і поспеху ва ўсіх справах.

Слова «піянер» на ўсіх мовах гучыць аднолькава, і сэнс у яго адзін «ідучы наперадзе». Педагогі школы ўпэўнены, што ўсе нашы вучні, каму павязалі піянерскі гальштук, будуць гонарам школы!

Кіра СОХАР, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г.п.Смілавічы.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць