У 1940г у вёсцы было 11 двароў, 58 жыхароў. У час Вялікай Айчыннай Вайны яе жыхары падтрымлівалі сувязь з партызанамі. У маi 1944г нямецка-фашысцкія акупанты спалілі Папову Граду, а таксама загубілі 55 жыхароў (вельмі шмат дзяцей ва ўзросце 4-10 гадоў). Пасля вайны гэтая вёска не адрадзілася. Ушанавана ў мемарыяльным комплексе «ХАТЫНЬ».
Галіна ГАМЕЗА. Фота Алены Грынько

