У першы дзень у прыёмнай дзяжурылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Каленік і старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Марына Патапенка. Абмеркаваць арганізацыйныя пытанні з імі прыйшлі члены прэзідыума раённай арганізацыі «Савет ветэранаў» Анатоль Кулік і Генадзь Завадскі.
- Фармат грамадскіх прыёмных дапамагае наладзіць зваротную сувязь з насельніцтвам, - сказала Аксана Каленік, - і выбудаваць канструктыўны дыялог. Нам важна ведаць: тое, што мы робім, мае водгук у насельніцтва. І дзе як не тут мы можам атрымаць зваротную сувязь. Хацелася б, каб дыялог паміж намі і грамадзянамі быў больш актыўны.
— Непасрэдныя, жывыя зносіны з жыхарамі Чэрвенскага раёна дазваляюць убачыць не толькі глабальныя, але і праблемы меншага маштабу, якія тым не менш важныя для людзей, — дадала Марына Патапенка.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

