Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Май 2022

У Чэрвені прайшла сесія раённага Савета дэпутатаў

25 мая адбылася сесія Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў XXVI склікання.

Паседжанне арганізавалі і правялі ў краязнаўчым музеі.

Перш чым прыступіць да абмеркавання асноўнага пытання «Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплекса мерапрыемстваў для забеспячэння рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021 – 2025 гады», дэпутаты прайшлі экскурсіяй па залах музея.

Старэйшы навуковы супрацоўнік Ірына Вабішчэвіч расказала пра гісторыю Чэрвеня, які 28 красавіка адзначыў 635 гадоў. Дэпутаты ўважліва слухалі Ірыну, задавалі пытанні, цікавіліся асобнымі момантамі гісторыі горада і раёна.

Пазней, у канферэнц-зале яны разгледзелі пытанні парадку дня сесіі.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць