У музеі старанна захоўваюць усе дакументальныя сведчанні аб зверствах фашыстаў у гады вайны. Старэйшы навуковы супрацоўнік Ірына Вабішчэвіч паказала хлопцам экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа, якая наглядна дэманструе яго маштабы ў раёне.
Некаторыя карныя аперацыі ажыццяўляліся акупантамі ў раёне цэнтралізавана, калі ў адно месца звозіліся жыхары адразу некалькіх вёсак і знішчаліся. Напрыклад, у адну толькі Арэхаўку звезлі ў 1944 годзе 270 жыхароў Майзорава, Грабянца, іншых сёлаў. Усіх там жорстка забілі. Першакурснікі ліцэя - з розных раёнаў Мінскай вобласці. Яны з цікавасцю слухалі гістарычныя звесткі.
Некаторыя распавялі аб зверствах фашыстаў на тэрыторыі родных раёнаў. У гэты дзень хлопцы змаглі таксама наведаць з экскурсіяй перасоўны мабільны музейны комплекс «Дарогамі Перамогі» ад рэспубліканскага музея Вялікай Айчыннай вайны, які быў у Чэрвені толькі адзін дзень. Яго дзверы былі адчынены для наведвальнікаў толькі тры гадзіны.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

