Усе самыя шчырыя пажаданні, словы настаўлення ад дырэктара Алесі Гурновіч, настаўнікаў і бацькоў, першакласнікаў гучалі на свяце Апошняга званка для іх траіх.
Дзякуючы крэатыўнаму сцэнарыю, у сценах спартыўнай залы, дзе адбывалася ўрачыстасць, знайшлося месца і песням, і жартам, і радасці і светламу суму, ад якога немагчыма было стрымаць слёз.
Сёлетнія выпускнікі пакінуць пра сябе добрую памяць і яркі след у гісторыі школы. Сярод мноства карысных спраў, якімі яны вызначыліся – дапамога Грабёнскаму лясніцтву. Плёнам даўняга сяброўства з ім стала перамога школы ў абласным конкурсе прымеркаваным да рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2022», у намінацыі «Самая актыўная школа».
На свяце Апошняга званка ляснічы Грабёнскага лясніцтва Іван Бухал уручыў дырэктару школы дыпломы Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і Чэрвеньскага лясгаса, а таксама сертыфікат на суму 2 тысячы рублёў і футбольны мяч.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

