Экскурсію ў дзве сталічныя ВНУ — Акадэмію МУС і педагагічны ўніверсітэт, — арганізавала для дзяцей упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Як распавёў дырэктар Валевачоўскай школы Сяргей Суша, у Акадэміі МУС для старшакласнікаў правялі прававы ўрок, юныя экскурсанты пабывалі ў музеі Акадэміі, у ціры і нават пазнаёміліся з курсантамі!
У педуніверсітэце імя Максіма Танка школьнікі пазнаёміліся з матэрыяльнай і тэхнічнай базай ВНУ, асновамі скрэтч-праграмавання і робататэхнікі. Прафарыентацыйная экскурсія пайшла на карысць: многія хлопцы задумаліся аб выбары прафесіі.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

