Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Чэрвень 2022

Канікулы пачаліся з фітнесу: у Дзень абароны дзяцей у Чэрвені арганізавалі спартыўнае свята

Першага чэрвеня ў Чэрвеньскім дзіцячым парку было шумна і шматлюдна: адзначалі Дзень абароны дзяцей. Чэрвенская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» і фізкультурна-спартыўны клуб арганізавалі спартыўнае свята «Фітнес-канікулы».

На мерапрыемства запрасілі рабят з летніх школьных лагераў, СДЮШАР і дзіцячых садоў горада. Адбыліся два таварыскія футбольныя матчы: паміж камандамі мам і запольскіх школьніц і паміж зборнай тат і навучэнцаў футбольнай секцыі СДЮШАР.

Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных квэстах на спартыўных «станцыях», гулялі, танчылі ў флэшмобах, каталіся на машынках і надзіманых горках, арэлях і каруселях.

Пераможцы «станцый» атрымалі сертыфікаты ад ГА «Беларускі саюз жанчын».

Усім чатыром футбольным камандам старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Лідзія Шчацінка ўручыла салодкія прызы.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць