На сходзе прысутнічаў старшыня абласнога Савета ветэранаў Казімір Чарапкоўскі. Ён прааналізаваў працу Чэрвеньскай арганізацыі за апошнія пяць гадоў. Адзначыў значную працу ветэранаў па патрыятычным выхаванні моладзі, асветніцкую сярод насельніцтва. Чэрвеньскія ветэраны працы - актыўныя ўдзельнікі конкурсаў, аглядаў, якія праводзяцца ў вобласці. Казімір Чарапкоўскі аб'явіў таксама, што ад старшыні раённага савета ветэранаў Івана Ладуцька паступіла заява аб вызваленні ад пасады па стане здароўя. Пленум задаволіў просьбу. На пасаду старшыні абраны Фёдар Шчурок.
Госці і ветэраны, паплечнікі падзякавалі Івану Ладуцька за плённую, добрасумленную працу ў арганізацыі. Шмат цёплых слоў сказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Каленік, галоўны спецыяліст Марына Патапенка, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна, ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі падарыў Івану Ладуцька пісталет…, сувенірны. Іван Ладуцька па-ранейшаму застаецца членам прэзідыума і савета ветэранаў арганізацыі.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

