Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Чэрвень 2022

Абласны конкурс-пленэр «Фарбы роднай зямлі». Чэрвень. Вынік

У Чэрвені ўрачыста завяршыўся штогадовы абласны конкурс-пленэр «Фарбы роднай зямлі». Адзін з выхаванцаў Чэрвеньскай школы мастацтваў узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені.

Юныя мастакі Міншчыны працавалі ў трох раёнах. Пленэр пачаўся 31 мая ў Вязынцы пад Маладзечнам, у другі дзень удзельнікаў прымалі на Лагойшчыне, хлопцы малявалі ў «Хатыні». У трэці дзень мерапрыемства перамясцілася на Чэрвеньшчыну і на мальбертах з'явіліся наваколлі Грабёнкі. 

Чэрвеньскую школу мастацтваў на «Фарбах роднай зямлі-2022» прадстаўлялі Міша Маковіч у малодшай групе і Сафія Цішкова — у старэйшай.

Усяго ў пленэры ўдзельнічалі 36 юных мастакоў з 24 школ вобласці. Закрыццё конкурсу адбылося сёння ў Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і вольнага часу.

Гасцей павітала дырэктар РЦКіД Алена Гоман.

Усе прысутныя ў зале паглядзелі натхняльны і яркі канцэрт з лепшых нумароў розных аддзяленняў Чэрвенскай школы мастацтваў.

Дыпломы за ўдзел і ўзнагароды пераможцам уручыла журы. Гэта старшыня цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Беларускага Саюза мастакоў Анастасія Калацкая, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч і старшыня журы — член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Леанід Гоманаў.

Міша Маковіч атрымаў дыплом трэцяй ступені. Праца Сафіі Цішковай ў ліку яшчэ некалькіх карцін, створаных у другі дзень пленэра, будзе перададзена ў экспазіцыю музея мемарыяльнага комплекса «Хатынь».

Дыплом першай ступені ў малодшай групе атрымала Вольга Вілюха з Крупскай школы мастацтваў, у старэйшай — Ксенія Дзмітрыева з Дзіцячай мастацкай школы імя Анікейчыка горада Барысава. Гран-пры абласнога конкурса-пленэра ўдастоілася Соф'я Мароз з Лебедзеўскай школы мастацтваў.  

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць