Свята пачалося з шэсця ўдзельнікаў фестывалю пад суправаджэнне духавога аркестра пагранвойск РБ па галоўнай вуліцы аграгарадка Каменюкі да галоўных уязных варот нацыянальнага парка.
Удзельнікаў фестывалю ўрачыста прывітаў намеснік генеральнага дырэктара Ніна Богуш.
Фестываль стаў добрай традыцыяй і месцам сустрэчы творчых калектываў і будзе яшчэ не адзін год збіраць сваіх удзельнікаў у гэтым цудоўным месцы.
Увесь дзень працягвалася канцэртная праграма ўдзельнікаў фестывалю. Ад Чэрвеньшчыны сваё майстэрства прадэманстравалі народны ансамбль народнай песні «Вербніца» і вакальны ансамбль «Салоўка» Раённага цэнтра культуры і вольнага часу.
Артысты дзякуюць СДЮШАР, чэрвеньскай друкарнi і сектару фальклору вёскі Горкі за бязвыплатную дапамогу ў падрыхтоўцы да фестывалю.
Андрэй Хурсевіч. Фота аўтара

