Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Чэрвень 2022

У Чэрвеньскую грамадскую прыёмную звярнуліся жыхары раёна з пытаннямі па аздараўленні дзяцей

У аўторак працягнулі працу ў Чэрвеньскай грамадскай прыёмнай.

У гэты дзень прапановы і пытанні прымалі члены раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» - намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Змачынская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Канстанціновіч, дырэктар раённай бібліятэкі Наталля Ліфанава. Пытанні, якія паступілі ў грамадскую прыёмную, датычыліся аздараўлення дзяцей і падлеткаў. У прыватнасці, ці можна набыць пуцёўку ў аздараўленчы лагер «Верас» іншагароднім жыхарам? Начальнік упраўлення Ірына Змачынская адказала, што гэта магчыма пры наяўнасці свабодных месцаў.

- Калі дзіця з іншага раёна або горада, адзін з бацькоў звяртаецца ў камісію па аздараўленні арганізацыі, у якой працуе. Камісія афармляе хадайніцтва на імя начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме аб выдзяленні пуцёўкі. - сказала яна. - Калі дзіця першы раз у гэтым годзе адпраўляецца на аздараўленне, яно мае права на дзяржаўную датацыю на патанненне кошту пуцёўкі.  Астатнюю суму ўнясуць бацькі. Але паўтараю: пры наяўнасці вольных месцаў. 

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць