Спаборніцтвы арганізавала Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі сумесна з Дэпартаментам спорту горада Масквы. Беларусь прадстаўляюць сорак юных спартсменаў 2008 года нараджэння. Удзельнікі спаборнічаюць у Лужніках у некалькіх лёгкаатлетычных дысцыплінах: скачкі ў даўжыню, скачкі ў вышыню і спрынт.
У складзе беларускай каманды толькі два спартсмены з Мінскай вобласці, гэта прадстаўнікі Чэрвеня і Узды. Чэрвеньскую спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву прадстаўляе Ангеліна Кур'янчык. Яна 12 і 13 чэрвеня будзе спаборнічаць у скачках у вышыню. Давайце пажадаем нашай зямлячцы поспеху і ўдачы!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУР'ЯНЧЫК