Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Чэрвень 2022

Футбол: адзін з самых тытулаваных трэнераў Беларусі паедзе з чэрвеньскім «Коласам» у Азербайджан

Як паведаміў старшыня Чэрвеньскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Чысты, правесці вучэбна-трэніровачны збор з нашай камандай і кіраваць ёй на матчах папярэдняга раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Азербайджане пагадзіўся Юрый Пунтус.

Адзін з самых тытулаваных трэнераў нашай краіны двойчы прыводзіў да чэмпіёнства барысаўскі БАТЭ, прайшоўшы з камандай шлях ад другой лігі да вышэйшай. З ім барысаўчане таксама чатыры разы станавіліся сярэбранымі і адзін раз бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Беларусі.

Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса мінскі МТЗ-РІПО два разы заваёўваў Кубак Беларусі і столькі ж – бронзавыя медалі чэмпіянату краіны. Таксама Юрый Іосіфавіч трэніраваў брэсцкае “Дынама” (двойчы пятыя месцы ў чэмпіянаце), “Смалявічы-СТІ”, бабруйскую “Белшыну”, мазырскую “Славію” і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” (пад яго кіраўніцтвам упершыню ў сваёй гісторыі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі).

У 1999-2005 гадах Юрый Пунтус быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай краіны (у гэты перыяд беларусы ўпершыню выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы), у 2006 – 2007 гадах – галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Пяць разоў, у 1999, 2000, 2002, 2003 і 2004 гадах, ён атрымліваў тытул “Лепшы трэнер Беларусі па футболу”.

З 13 да 17 чэрвеня “Колас” пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса правядзе вучэбна-трэніровачны збор у Мар’інай Горцы. Вылет у Азербайджан запланаваны на 22 чэрвеня. Гульні з мясцовым “Джабраілам” адбудуцца 24 і 26 чэрвеня на стадыёне горада Шамаха.

Ігар АДАМОВІЧ

Фото pressball.by

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць