Цёплае надвор'е спрыяе магчымасці выкупацца ў вадаёмах. Але, нажаль, часам гэта сканчаецца трагічна. Сёлета ў Мінскай вобласці на вадаёмах загінулі тры чалавекі, адзін у нашым раёне.
Падчас рэйду былi абследаваны забароненыя для купання сажалкі паблізу вёсак Хваеншчына, Вялікаполле, Вялікая Ганута. А таксама вадасховішча ў вёсцы Ведрыца. Асаблівую ўвагу ратавальнікі надалі пытанням недапушчальнасці пакідання маленькіх дзяцей ля вадаёмаў без нагляду, купання ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама нагадалі аб адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай за купанне ў неўстаноўленых месцах.
Удзельнікі рэйду нагадалі адпачываючым грамадзянам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі на вадзе.