Дзеці часам неахвотна слухаюць маралі дарослых, а навучыць іх правілам бяспекі проста неабходна. Калі ўявіць сябе дзіцем і ўспомніць, што мы лепш за ўсё запаміналі: парады бацькоў ці любiмых герояў, - то рашэнне праблемы становіцца відавочным. На дапамогу адказным бацькам заўсёды гатовы прыйсці героі ўлюбёнага мультфільма ад МНС «Чароўная кніга».
Абавязкова паглядзіце серыю аб правілах паводзін на вадаёмах і абмяркуйце яе з вашымі дзецьмі.