Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Чэрвень 2022

У Маскву за «золатам»: чэрвенская спартсменка заняла першае месца на Тыдні лёгкай атлетыкі

Як мы ўжо распавядалі, з 7 па 13 чэрвеня ў Маскве адбылася серыя лёгкаатлетычных стартаў пад назвай «Тыдзень лёгкай атлетыкі». Сярод сарака юных спартсменаў, якія прадстаўлялі Беларусь — навучэнка Чэрвеньскай СДЮШАР Ангеліна Кур'янчык.

Ангеліна выступала ў дысцыпліне «скачкі ў вышыню». Як паведамілі раёнцы ў Чэрвенскай СДЮШАР, у папярэдніх спаборніцтвах удзельнічалі 56 спартсменак з Масквы, Валгаграда, Ліпецка, Падольска, Санкт-Пецярбурга, Петразаводска, Бранска, Кінешмы і іншых гарадоў.

Ангеліна паспяхова пераадолела папярэдні этап і выйшла ў фінал, дзе скакалі 15 наймацнейшых.

У выніку сярод дзяўчынак 2008 года нараджэння наша юная зямлячка заняла першае месца! Віншуем!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУР'ЯНЧЫК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць