Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Чэрвень 2022

У Чэрвені прайшоў «Дзень падпісчыка»

Сёння, 18 чэрвеня, Дзень падпісчыка разам з работнікамі Чэрвеньскага ўчастка паштовай сувязі правялі карэспандэнты «раёнкі».

Першым падпісаўся на трэці квартал Мікалай Мадзенаў. Ён расказаў нам, што выпісвае і з задавальненнем чытае «Раённы веснік» ужо больш за пяцьдзесят гадоў. Даведаўшыся пра акцыю раённай газеты, у гэты сонечны дзень ён прыйшоў на пошту, каб аформіць падпіску на любімую газету. А рэкардсменам у гэты дзень стаў Валерый Шашэрын. Ён выпісаў «раёнку» адразу на паўгоддзе. У гэтым годзе Валерыю Аляксандравічу споўнілася восемдзесят гадоў. Як былы кіруючы работнік, ён ведае сілу слова і як важна быць у курсе падзей не толькі ў свеце, краіне, але і ў родным раёне.

Цёплыя словы ў адрас нашай газеты выказала Ірына Кучук і падзякавала за падарункі для ўнукаў Дашы і Максіма. Вера Часнакова з самай раніцы сёння ўжо паспела сабраць тры шклянкі суніц у лесе і на ровары прыехаць на пошту, каб выпісаць раённую газету. Ірына Цесавец разам з маленькай дачкой і мамай таксама спецыяльна зайшлі на паштовы ўчастак. Тут не толькі аформілі падпіску, але і кожны атрымаў падарунак.

Рэдакцыя раённай газеты выказвае вялікі дзякуй начальніку Чэрвенскага паштовага ўчастка Аляксандры Тарасёнак, Лізавеце Молчан, якая афармляла ў гэты дзень квітанцыі, і ўсім супрацоўнікам пошты за дапамогу ў правядзенні падпісной кампаніі і за дастаўку друкаваных выданняў жыхарам раёна.

На паштовым участку ў гэты дзень дзяжурылі Галіна Гамеза і Ігар Адамавіч

Галерэя малюнкаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць