Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Чэрвень 2022

Курс – на Азербайджан: футбалісты чэрвеньскага “Коласа” завяршылі падрыхтоўку да Кубка рэгіёнаў УЕФА

Па выніках вучэбна-трэніровачнага збору, які адбыўся ў Мар’інай Горцы, трэнерскі штаб чэрвеньскага «Коласа» на чале з галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам вызначыўся з канчатковым складам каманды на матчы Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Азербайджане.

Гэта варатар Сяргей Сянюк (“Партызан”, Салігорск), абаронцы Яўген Цэдрык, Юрый Весялоў, Мікалай Івашкін (“Колас”, Чэрвень), Сяргей Цярэшка (“Адзінства”, Дзяржынск), Раман Грынюк (“Партызан”, Салігорск), паўабаронцы Дзмітрый Чысты, Павел Клімовіч, Максім Гумінскі, Мікалай Гурыновіч, Павел Сёмкін (“Колас”, Чэрвень), Ілля Завадскі, Дзяніс Сіманчык (“Жодзіна-Паўднёвае”), Аляксандр Паляшчук (“Фалько”, Чаркасы), Мікіта Радкевіч (“Бабоўня”, Капыль), нападаючыя Сяргей Лізуноў (“Колас”, Чэрвень), Міхаіл Караткевіч (“Партызан”, Салігорск).

“Колас” выправіцца ў Азербайджан 22 чэрвеня, дзе на стадыёне горада Шамахы двойчы, 24 і 26 чэрвеня, згуляе з пераможцам мясцовай  Рэгіянальнай лігі — ФК “Джабраіл”.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць