Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Чэрвень 2022

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог мар’інагорскую “Вікторыю”

Згубіўшы пяць ачкоў на старце чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі, “Колас” паставіў сябе ў складанае становішча. Няўдача ў хатнім матчы з “Вікторыяй” магла ўжо зараз паставіць крыж на перспектывах барацьбы за выхад у фінальную частку спаборніцтваў. Таму настрой нашай каманды быў толькі на перамогу. Зразумела, што госці таксама не збіраліся прайграваць.

У першай палове сустрэчы малюнак гульні чэрвеньцаў не вызначаўся выразнасцю. Карыстаючыся гэтым, футбалісты “Вікторыі” смела ішлі ў атаку. І, калі б не бліскучая гульня маладога галкіпера Яўгена Юрчанкі, мяч неаднойчы мог пабываць у варотах “Коласа”.

Нашы «прачнуліся» толькі пасля таго, як неўзабаве пасля перапынку мар’інагорцы адкрылі лік. Шмат у чым гэтаму паспрыялі ўдала праведзеныя трэнерскім штабам “Коласа” замены. Сапраўдным козырам у рукаве стаў выхад на поле Паўла Сёмкіна.

На старце сезона атакуючы паўабаронца чэрвеньцаў не зусім апраўдваў ускладзеныя на яго надзеі. Затое ў матчы з “Вікторыяй” ён раскрыўся напоўніцу, аформіўшы дубль, які прынёс “Коласу” валявую перамогу.

На 74-й хвіліне Павел выдатна згуляў на дабіванні пасля таго, як галкіпер гасцей парыраваў удар Дзяніса Трапашкі. А літаральна праз сем хвілін ён жа замкнуў перадачу Георгія Кудраўцава – 2:1.

Бліжэйшы матч “Коласа”, у гасцях з дзяржынскім “Адзінствам”, перанесены на больш позні тэрмін у сувязі з удзелам групы ігракоў нашай каманды ў Кубку рэгіёнаў УЕФА.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць