Пасля атрымання багажу яшчэ праз пару гадзін нашы футбалісты перамясціліся з Баку ў горад Шамахы, дзе заўтра правядзе першы матч папярэдняга раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА з Азербайджанскім “Джабраілам”.
Каманда размясцілася на комплексе катэджаў “Шамахы спорт вілас”.
Дзень быў прысвечаны адпачынку пасля пералёту, а ўвечары “Колас” правёў першую трэніроўку на гарадскім стадыёне Шамахы.
Заўтрашні матч з “Джабраілам” пачнецца ў 16 гадзін па мясцовым часе (у 15.00 па беларускім).
Ігар АДАМОВІЧ з Шамахы, Азербайджан

