Заяўку даслалі пяць каманд: Смілавіцкага аграрнага каледжа, Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Райаграсервіса і эксперыментальнай базы «Натальеўск». Удзельнікаў вітала начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Лявонава.
У кожную каманду ўваходзіла восем чалавек - 4 жанчыны і 4 мужчыны. Спаборнічалі ў пяці відах: кідкі ў баскетбольнае кальцо, дартс, колакiд, скачкі праз скакалку, перацягванне ліны. У кожнай камандзе былі пераможцы ў тым ці іншым вiдзе.
Усе атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Уручала ўзнагароды старшыня Анастасія Пашкевіч. У камандным заліку месцы размеркаваліся так: трэцяе месца - каманда «Натальеўска», другое - будаўнічага ліцэя, першае месца ў аграрнага каледжа.
Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце.
Галіна Гамеза. Фота аўтара.

