Працавалі надзіманыя атракцыёны, дзіцячы гарадок для самых «дробных», прадаваліся цацкі і заваёўніца дзіцячых сэрцаў усіх кантынентаў — цукровая вата.
Мерапрыемства пачалося з канцэрта, у якім удзельнічалі танцавальныя гурты Цэнтра і вакалісты. Затым гарачы вечар у літаральным сэнсе размалявалі ва ўсе колеры вясёлкі фарбамі холi.
Шчаслівыя твары былі не толькі ў дзяцей, з галавы да ног абсыпаных бясшкоднай фарбай. Не адставалі і бацькі, нават пара бабуль вырашыла забыцца пра ўзрост!
А пасля ўсіх чакала крутая дыскатэка. Фоткамі, адлюстраваўшымi, як маляўніча «запальвалі» ў нядзелю, абменьваюцца яшчэ і сёння!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

