Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

30 Чэрвень 2022

Футбол: чэрвеньскі «Колас» паедзе ў Турцыю

У азербайджанскім горадзе Шамахы завяршыўся папярэдні раўнд Кубка рэгіёнаў УЕФА. У фінальным матчы сустрэліся казахстанскі “Каскелен” і чэрвеньскі “Колас”.

Першы тайм гульні скончыўся нулявой нічыёй, а пасля перапынку наша каманда дачакалася, пакуль сапернік стоміцца, і ўчыніла яму разгром.
Лік у сустрэчы на 77-й хвіліне адкрыў Сяргей Лізуноў з перадачы Паўла Клімовіча. Ён жа праз шэсць хвілін рэалізаваў пенальці.

Потым двойчы, на 88-й хвіліне з перадачы Максіма Гумінскага і на 89-й хвіліне з перадачы Сяргея Лізунова вызначыўся Міхаіл Караткевіч.

На другой дададзенай да асноўнага часу матча хвіліне Сяргей Лізуноў з перадачы Міхаіла Караткевіча ўсталяваў канчатковы вынік матча – 5:0.

Такім чынам, “Колас” прадоўжыць удзел у Кубку рэгіёнаў УЕФА на стадыі прамежкавага раўнду. Сапернікамі нашай каманды па групе будуць мацнейшыя аматарскія каманды Турцыі, Партугаліі і Фінляндыі. Турнір пройдзе гэтай восенню ў Турцыі.

Ігар АДАМОВІЧ. Шамахы, Азербайджан

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць