Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

30 Чэрвень 2022

Новы БIТ: на базе Чэрвеньскага ліцэя адкрыўся абласны лагер адпачынку

Зноў, як і летась, у Чэрвень прыехалі самыя разумныя хлопцы Міншчыны - пераможцы і прызёры алімпіяд па фізіцы, інфарматыцы і матэматыцы.

На гасціннай чэрвеньскай зямлі дзяцей прывітала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Змачынская. У лагеры 4 атрады, і кожны прадставіў невялікі творчы нумар для знаёмства.

Прысутныя даведаліся, што два атрады матэматыкаў называюцца «СКАМ» і «Людзі Х», інфарматыкі ўзялі сабе нік «ДАМІНО», фізікі назваліся «Гальванічны элемент».  

Кожны дзень госці з розных гарадоў Міншчыны паўдня займаюцца з выкладчыкамі, вырашаюць задачы, а другая палова дня прызначана для адпачынку і забаў. Ядуць і начуюць усё ў ліцэі, на экскурсіі і на некаторыя заняткі ходзяць у горад.

Сярод удзельнікаў лагера ёсць двое прадстаўнікоў нашага раёна. Гэта Кірыл Траціннікаў з СШ №4 і Юлія Свірко са Смілавіцкай СШ №1. Лагер будзе працаваць дванаццаць дзён.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць