Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Ліпень 2022

Аб прадухіленні выплат заработнай платы «ў канвертах»

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкім раёне з мэтай папярэджання ўзнікнення фактаў заработнай платы «ў канвертах», правядзення мерапрыемстваў прафілактычнага характару, інфармуе.

Аплата працы работнікаў без выплаты падаходнага падатку - гэта негатыўны вопыт, які яшчэ выкарыстоўвае шэраг наймальнікаў. Большасць наймальнікаў выконваюць закон, а асобныя з іх спрабуюць ухіліцца ад гэтага, тым самым, пазбаўляючы работнікаў правоў і сацыяльных гарантый. У выніку парушальнікі нясуць вялікія фінансавыя страты ў выглядзе прад'яўленых да выплаты падаткаў, пеняў за несвоечасовую іх выплату, адміністрацыйнай, а ў некаторых выпадках крымінальнай адказнасці.

Прадухіленне выплат так званай заработнай платы «ў канвертах», нелегальна без афармлення неабходных дакументаў і выплаты падаходнага падатку, знаходзіцца на пастаянным кантролі падатковых органаў.

У распараджэнні падатковых органаў ёсць дастаткова крыніц для аналізу і аператыўнага атрымання інфармацыі аб фактах выплаты заработнай платы «ў канвертах».

 Падатковымі органамі ў частцы надання кантрольнай (нагляднай) дзейнасці папераджальнага характару, і пераходу да  выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці накіроўваюцца паведамленні і апавяшчэнні аб наяўных фактах.

Звяртаем увагу, што з 2022 года суб'екты гаспадарання (падатковыя агенты) абавязаны прадстаўляць штоквартальна не пазней за 20-ы дзень наступнага за кварталам месяца падатковую дэкларацыю па падаходным падатку.

Стаўка падаходнага падатку ўстаноўлена ў памеры 13 працэнтаў.

Разам з тым, пры ўстанаўленні кантралюючым органам факту неправамернага неўтрымання і непералічэння падатковым агентам у бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб, падатковы агент абавязаны заплаціць за свой кошт падаходны падатак па стаўцы 20 працэнтаў. У дадзеным выпадку агульны парадак утрымання падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб не прымяняецца.

У сувязі з чым, звяртаем увагу юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку якія прыцягваюць часавых працаўнікоў  у сезон правядзення палявых работ, уборкі ўраджаю, збору грыбоў, ягад  на выкананне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і своечасовую выплату падаткаў.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць