Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Ліпень 2022

Уладзімір Навіцкі – старшыня Чэрвеньскага райвыканкама

8 ліпеня на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледзелі пытанне аб зацвярджэнні на гэтай пасадзе Уладзіміра Міхайлавіча Навіцкага.

У рабоце сесіі ўзяў удзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын. Ён прадставіў дэпутацкаму корпусу і актыву раёна кандыдатуру намесніка старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзіміра Навіцкага, згоду на прызначэнне якога старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама напярэдадні даў Прэзідэнт Беларусі.

Старшыня Мінаблвыканкама падзякаваў былому старшыні райвыканкама Віталю Казлову, які адпрацаваў на пасадзе амаль пяць гадоў і шмат зрабіў для развіцця раёна.

У падтрымку кандыдатуры Уладзіміра Навіцкага выступіла дэпутат Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Надзея Сяцко. Адкрытым галасаваннем дэпутаты зацвердзілі яго старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама.

Аляксандр Турчын уручыў Уладзіміру Навіцкаму пасведчанне кіраўніка раёна.

Новы старшыня райвыканкама падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Чэрвеньскі раён паспяхова развіваўся.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць