Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Ліпень 2022

Эпідэміялагічная сітуацыя па ВІЧ-інфекцыі на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна на 1 ліпеня 2022 года

На 01.07.2022 у Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 38 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ - 33 чалавекі. Паказчык распаўсюджанасці складае 9 на 100 тысяч насельніцтва. Смяротных выпадкаў з пачатку рэгістрацыі складае 5 выпадкаў.

У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы. Аднак, усё часцей ВІЧ-інфекцыя рэгіструецца сярод насельніцтва сярэдніх узроставых груп: 64% з ліку зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі прыпадае на асоб старэйшых за 30 гадоў.

У агульнай структуры ВІЧ-пазітыўных асоб па агульных дадзеных (2008-01.07.2022) пераважаюць мужчыны - 66,7%, доля жанчын складае 33,4%. За студзень-чэрвень 2022 года ўдзельная вага жанчын склала 8,33%.

Па агульных дадзеных (2008-01.07.2022) 86,2% інфікаваных ВІЧ, заразіліся палавым шляхам; 0,84% парэнтэральным шляхам (пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў).

У цяперашні час распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі ў асноўным адбываецца за кошт палавога шляху перадачы. За студзень-чэрвень 2022 года удзельная вага асоб, інфікаванне якіх адбылося палавым шляхам, складае 8,33 працэнта.

У сацыяльнай структуры ВІЧ-інфікаваных асоб, 52,8% складаюць асобы працоўных спецыяльнасцяў, ІП і служачыя, 47,3% - асобы без пэўнай дзейнасці.

Памочнік лекара-эпідэміёлага

ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» Тарнапольская Н.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць