Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Ліпень 2022

Форма будзе ў новым фармаце. У Чэрвені педагогі, вучні і іх бацькі абмеркавалі ўвядзенне ў школах адзінай формы адзення

11 ліпеня, у гімназіі №1 Чэрвеня адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму ўвядзення ў 2023/2024 навучальным годзе абавязковай школьнай формы ва ўсіх беларускіх школах. Мяркуецца, што праз год у кожнай установе форма будзе свая. Але ўжо з бліжэйшага 1 верасня школьнікі абавязаны будуць абзавесціся «адметнымі элементамі».

У важнай і адказнай размове прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвенскага райвыканкама Вольга Лосік, дырэктары школ раёна, вучні і іх бацькі.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі выказалі адабрэнне наконт увядзення адзінай у кожнай навучальнай установе сваёй адметнай формы і расказалі якая работа праведзена ў гэтым напрамку.

Педагогі выслухалі меркаванні бацькоў навучэнцаў і саміх вучняў. У цэлым, ідэю падтрымлівае большасць зацікаўленых у гэтым пытанні, зазначаючы, што адзіная форма будзе садзейнічаць яднанню педагагічнага і вучнёўскага калектываў, павышэнню адказнасці, умацаванню дысцыпліны і іміджу навучальнай установы.

— Дзелавы стыль ідзе кожнаму з нас, у тым ліку дзецям. Да таго ж сацыяльная трансфармацыя грамадства і яго падзел па дастатку, дзякуючы абавязковай форме, не так востра будуць кідацца ў вочы, — падвяла вынік разважанняў Вольга Аляксандраўна. - Педагогам трэба тактоўна і зразумела расказаць, растлумачыць бацькам, якія сумняваюцца, аб карысці новаўвядзення.

На здымках: дырэктар сш№1 г.п. Смілавічы Вячаслаў Марціновіч і Вольга Лосік; дырэктар сш№4 г. Чэрвеня Аксана Канапелька і Вольга Лосік; сваім меркаваннем дзеліцца маці вучаніцы 10 класа сш 3 Аксана Свірыдовіч.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць