Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

14 Ліпень 2022

Вынікі аператыўна службовай дзейнасці за першае паўгоддзе падвялі на нарадзе ў Чэрвеньскім РАУС

Адкрываючы яе, начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Алег Коршак павіншаваў асабовы састаў з чарговай гадавінай утварэння аддзела, якая адзначаецца 14 ліпеня.

– У нашай больш чым стагадовай гісторыі ўвасоблены бездакорная праца, мужнасць і вытрымка, адданасць службоваму абавязку, – адзначыў ён. – Гэта пацвярджае, што чэрвеньская міліцыя годна і з гонарам выконвае сваё прызначэнне. Сёння РАУС – магутная структура і галоўны яе набытак – людзі, ад прафесіяналізму якіх залежыць абарона правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян.

Алег Коршак ахарактарызаваў стан аператыўнай абстаноўкі ў раёне за першае паўгоддзе як стабільны, са станоўчымі тэндэнцыямі ў структуры і дынаміцы злачыннасці. У прыватнасці, за справаздачны перыяд на Чэрвеньшчыне не зарэгістравана фактаў згвалтавання і вымагальніцтва. Па усіх выпадках асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў устаноўлены асобы, якія ў іх падазраюцца. Больш выяўлена злачынстваў, што тычацца незаконнага абароту наркотыкаў, карупцыі, а таксама – у эканамічнай сферы. Зменшылася колькасць парушэнняў заканадаўства, якія караюцца крымінальна, па лініі кіберзлачыннасці. Знізіўся ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, не зарэгістравана аўтааварый з удзелам непаўналетніх.

Паводле слоў Алега Коршака, у другім паўгоддзі намаганні супрацоўнікаў РАУС накіраваныя на замацаванне дасягнутых станоўчых тэндэнцый у аператыўнай абстаноўцы, выпрацоўку і рэалізацыю эфектыўных практычных мер па недапушчэнню асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў, у тым ліку – у сферы сямейна-бытавых адносін. Прымаюцца дадатковыя меры па выяўленню і ліквідацыі схем, спосабаў і методык збыту наркотыкаў, а таксама – па выяўленню злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, найперш – непаўналетніх.

У нарадзе ўзяў удзел выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Мікалай Максімовіч. Ён уручыў знакі “85 гадоў на варце бяспекі” супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі РАУС капітанам міліцыі Генадзю Рунцо і Сяргею Бураму, старшаму лейтэнанту міліцыі Аляксею Мінчонку і сяржанту міліцыі Ягору Ваяводзіну, нагрудны знак “За адданасць службе” – оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку РАУС капітану міліцыі Сяргею Клачко, нагрудны знак “Атрад міліцыі асобага прызначэння” – начальніку аддзялення крымінальнага вышуку РАУС маёру міліцыю Івану Сакалоўскаму. Пагоны старшага лейтэнанта міліцыі атрымаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Равіна, сяржанта міліцыі – міліцыянер-канваір ізалятара часовага ўтрымання РАУС Данііл Леванцэвіч.

Ігнат ЛІПЕНЬ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць