Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

14 Ліпень 2022

Завяршыла працу другая змена ў аздараўленчым лагеры «Верас»

Вось і праляцелі 18 дзён 2 лагернай змены ў аздараўленчым лагеры «Верас» Чэрвеньскага раёна. Усю змену тут панавала весялосьць, мітусня. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. Гэта былі прагулкі, спаборніцтвы, віктарыны, спартыўныя мерапрыемствы, эстафеты, канцэрты, паездкі і вядома дыскатэкі! Штодня хлопцы праводзілі ранішнюю зарадку.

Вялікі ўпор на другой змене рабіўся на выхаванне ваенна-патрыятычных якасцяў у хлопцаў, любові да радзімы. Былі арганізаваны паездкі па месцах баявой славы «Папова Града», «Брацкая магіла». Таксама вялікая ўвага надавалася фізічнаму выхаванню: праводзіліся спартландыі, першынствы па тэнісе, валейболе, піянерболе і баскетболе. Нельга не адзначыць выхаваўчыя сустрэчы з супрацоўнікамі РАУС, РАНС, Чэрвеньскай ЦРБ, усе яны несумненна ўнеслі свой уклад у выхаванне дзяцей.

Адшумелі гукі апошняй у гэтую змену дыскатэкі і надышоў час сабраць свае рэчы, сказаць нашаму любiмаму лагеру «Да спаткання». Ну, а мы спадзяемся, што ў хлопцаў застануцца толькі самыя прыемныя ўспаміны ад адпачынку ў нашым лагеры, і што яны абавязкова вернуцца да нас у наступным годзе.

Наталля Дмухоўская

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць