Яны папрасілі дапамогі ў вырашэнні пытанняў усталёўкі накрывак на каналізацыйныя студні і адпампоўкі каналізацыйных сцёкаў ад дома №3. Уладзімір Міхайлавіч даў даручэнне дырэктару Чэрвенскай ЖКГ аператыўна разабрацца з пытаннем і навесці парадак. Паводле інфармацыі Аксаны Макрыдзінай люкі былі ўстаноўлены ўжо ў канцы дня, а з жыхарамі праведзены сход аб заключэнні дагавораў па водазабеспячэнні і водаадвядзенні з УП «Чэрвеньскае ЖКГ» і КУП «Жодзінскі водаканал». Жыхары выказалі згоду з вырашэннем пытання. 14 і 15 ліпеня работы каля дома №3 працягнуліся. Па пытанні абмежавання доступу дзяцей і дарослых да пустога дома і абкосу тэрыторыі вакол яго даручэнне дадзена старшыні ААТ «Раванічы» Сяргею Кіпецю. Тэрмін выканання - 20 ліпеня. Пракантралюем.
Галіна Гамеза. Фота Аксаны Макрыдзінай.

