У цэнтры ўвагі - забяспечанасць спецвопраткай і абуткам, наяўнасць бытавых умоў для прыёму ежы, арганізацыя працы душавых, лазняў, укамплектаванасць медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі пажаратушэння і многае іншае. Галоўнае - без страт матэрыяльных і людскіх рэсурсаў правесці гэту ўборачную кампанію.
Маніторынгавая група пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнічнага інспектара па ахове працы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Арцёма Звягіна наведала ААТ «Раванічы» і філіял «Агра-Бокс» СП «Унібокс» ТАА.
У цэлым сельгаспрадпрыемствы гатовы да ўборачнай кампаніі, асобныя моманты трэба крыху «падшліфаваць». Па выніках маніторынгу будуць выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне наяўных парушэнняў.
Гамеза Г.Ю. Фота Вольгі Коцінай

