Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Ліпень 2022

У Дзень інфармавання старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі сустрэўся з работнікамі сацыяльнай сферы пасёлка Смілавічы

У чацвер, у адзіны Дзень інфармавання старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі сустрэўся з работнікамі сацыяльнай сферы пасёлка Смілавічы ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна.

Ён расказаў аб перспектывах развіцця Смілавіч, адзначыў дасягненні працаўнікоў пасёлка, а таксама адказаў на пытанні прысутных. У гутарцы таксама бралі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік РАУС Алег Коршак, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Змачынская, галоўны ўрач раённай бальніцы Андрэй Прахарэнка.

Размова на сустрэчы ішла аб тым, што добраўпарадкаванне пасёлка - гэта справа не толькі ўлады, але і саміх жыхароў. Няўжо цяжка арганізаваць суботнік, папрацаваць у дварах сваіх хат, у парку, паказваючы такім чынам прыклад падрастаючаму пакаленню? Уладзімір Міхайлавіч расказаў, што рыхтуецца месца для ўстаноўкі спартыўнай пляцоўкі варкаўту. Яна будзе знаходзіцца ў цэнтры, за амфітэатрам.

-Калі кожны жыхар пасёлка зробіць для месца пражывання сваёй сям'і і дзяцей што-небудзь карыснае, патрэбнае, то як жа папрыгажэюць і расцвітуць Смілавічы. А ўлады заўсёды падтрымаюць ініцыятывы актыўных і неабыякавых грамадзян, - сказаў у выніку сустрэчы Уладзімір Навіцкі.

Падрабязнасці сустрэчы чытайце ў раённай газеце

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць