Тры дні «зборныя» раёнаў цэнтральнага рэгіёну і горада Жодзіна не столькі высвятлялі, хто ж лепшы, колькі правяралі саміх сябе на сілу, цягавітасць, хуткасць рэакцый, логіку і згуртаванасць.
У праграме былі спартыўныя, творчыя і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Насычаным аказаўся і вольны ад спаборніцтваў час. Фаер-шоу, дыялогавая пляцоўка, дыскатэка… Арганізатары турыстычнага свята не далі засумаваць.
Хроніка фестывальнага ўік-энду — у нашым Telegram-канале «Навіны Чэрвеньшчыны. Раённы веснік». А пра самыя цікавыя моманты чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.
Вікторыя Кахраман