У цэнтры ўвагі былі спраўнасць лесанарыхтоўчай тэхнікі, яе ўкамплектаванасць, наяўнасць і прымяненне сродкаў індывідуальнай абароны, афармленне неабходнай дакументацыі ў Варонінаўскім лясніцтве Быхаўскага лясгаса. Парушэнняў не выяўлена.
Работнікі Чэрвеньскага лясгаса ўжо распрацавалі ў Магілёўскай вобласці 46 гектараў бураломных лесасек і нарыхтавалі 16,2 тысячы кубаметраў драўніны. Цяпер інтэнсіўна вядзецца яе вывазка і адгрузка спажыўцам. Кіраўніцтва лясгаса дзякуе ўсім, хто ў няпростых умовах добрасумленна выконвае пастаўленыя задачы.
На здымках: Жанна Чарнавец гутарыць з машыністам фарвардэра Аляксеем Хаткевічам; вадзіцель на вывазе лесу Леанід Немірко; машыніст харвестэра Сяргей Гурын.
Жанна Чарнавец, намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце

