– Прыемна, што ў гэтым мільёне ёсць і наша доля, – пракаментаваў падзею лідар унутрыгаспадарчага спаборніцтва, камбайнер ААТ “Раванічы” Дзяніс Гуськоў. – За першыя дні ўборкі гаспадарка сабрала 877 тон зерня. Асабіста я на ўчарашні дзень намалаціў 198 тон, а мой сын Данііл, які таксама працуе на камбайне – 174. Зараз убіраем трыцікале. Ураджайнасць нашмат лепшая, чым летась – 35 цэнтнераў з гектара. Усе аб’яднаны адной мэтай – абмалаціць зерневыя якасна і ў тэрмін.
На здымку: Дзяніс Гуськоў (справа) з сынам Даніілам.
Фота Ігара АДАМОВІЧА

