Пра тое, як праходзіць уступная кампанія ў Смілавіцкім сельскагаспадарчым ліцэі, распавёў «Раённаму весніку» дырэктар установы Юрый Корсік.
- Смілавіцкі ліцэй — гэта два навучальныя карпусы, вучэбныя майстэрні, сталовая, маладзёжнае кафэ, два інтэрнаты, дзве спартыўныя залы, аўтадром, трактарадром, сталовая, збудаванні закрытага і адкрытага грунту, бібліятэка з чытальнай залай (маецца Wi-Fi), музей, стадыён і спартгарадок. Працуюць больш за 20 аб'яднанняў па інтарэсах і спартыўных секцый.
Гатовім працоўных па шасці спецыяльнасцях і васьмі кваліфікацыям, у наяўнасці неабходныя навучальныя кабінеты, майстэрні і лабараторыі, абсталяваныя сучаснымі сродкамі навучання.
Адна з прафесій, аб перавагах якой вядома нямногім, - агароднік. У разуменні недасведчаных - гэта чалавек з матыкай, праца, дзе не трэба адмысловых ведаў і навыкаў. Між тым, сучасныя тэхналогіі паспяхова працуюць і ў гэтай галіне. Прафесійныя агароднікі займаюцца не толькі вырошчваннем агародніны, але і з'яўляюцца спецыялістамі ў шэрагу сумежных абласцей біялогіі. На мой погляд, прафесія агародніка параўнальна педагогу: ад таго наколькі правільна будуць сфарміраваны і закладзены парасткі добрага, залежыць што ці хто вырасце. І з практычнага пункту гледжання - праца ў камфортных умовах, сярод зеляніны, кветак і, немалаважна, добра аплачваемая. Выпускнікоў гэтай спецыяльнасці мы накіроўваем на працу на нашы флагманы - Мінскі цяплічны камбінат, агракамбінат «Дзяржынскі», «ДорОрс». На гэтых прадпрыемствах ветліва прымаюць маладых спецыялістаў, даючы ім многія льготы, забяспечваюць інтэрнатам.
Чакаем працавітых, дапытлівых, ініцыятыўных у сценах нашага ліцэя.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

