Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Жнівень 2022

Праца мабільнай групы пры райвыканкаме

Сёння ў рамках месячніка бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях пры падрыхтоўцы і правядзенні работ па ўборцы ўраджаю 2022 года мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям у забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы пры Чэрвеньскім райвыканкаме абследавала 3 сельскагаспадарчыя арганізацыі: СПФ «Новыя зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод № 1», ААТ «Раванічы» і філіял «Агра-Бокс» СП «Унібокс» ТАА.

У працы мабільнай групы прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Чэрвеньскай раённай энергагазінспекцыі, Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафесійных саюзаў.

Падчас абследавання былі вывучаны пытанні правядзення інструктажоў, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, медыцынскіх аглядаў працуючых, правядзення прыборнага кантролю на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення, забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны, наяўнасць на збожжаўборачных камбайнах універсальных медыцынскіх аптэчак, забеспячэння бяспечных умоў працы пры ўборцы ўраджаю і інш.

Праведзены прафілактычныя гутаркі з работнікамі, занятымі на ўборцы ўраджаю, па пытаннях папярэджання вытворчага траўматызму, растлумачана небяспека знаходжання паблізу неагароджаных рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў, наступствы парушэння работнікамі патрабаванняў па ахове працы.

Таксама мабільнай групай вывучана выкананне заканадаўства аб ахове працы ў студэнцкім атрадзе «Патрыёт», які працуе на аб'ектах УП «Чэрвеньская ЖКГ».

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць