Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2022

Рэспект «аранжавым камізэлькам»: атрад чэрвеньскіх школьнікаў працуе на добраўпарадкаванні горада

Дзесяць чэрвеньскіх старшакласнікаў з СШ № 4 заключылі дагаворы з ЖКГ, аб'ядналіся ў працоўны атрад і працуюць на добраўпарадкаванні горада.

Дагавор-падрад з кожным падлеткам заключаны на дзесяць дзён. Кіраўнік атрада Вікторыя Ярашэвіч расказала, што хлопцы ўжо адпрацавалі пяць дзён: «За гэты час мы прывялі ў парадак тратуары на вуліцы Карла Лібкнехта, у дзіцячым парку, каля фантана ў скверыку каля касцёла, на Алеі касманаўтаў і на плошчы Свабоды каля помніка загінуўшым падчас вайны землякам».

У атрадзе - вучні дзевятага, дзесятага і адзінаццатага класаў. Дзевяць з дзесяці знаходзяцца ў БРСМ.

Трое - Маша Чэрнік, Оля Лінцэвіч і Карына Чарнавец, - ужо працавалі гэтым летам у такім жа атрадзе, і ім вельмі спадабалася, таму што за працу падлеткам добра заплацілі. Вырашылі папрацаваць яшчэ адну «змену». «Аранжавыя камізэлькі» за сваю працу плануюць атрымаць прыкладна па 200 рублёў. Рэспект моладзі, якая сваімі рукамі робіць наш горад чысцейшым і прыгажэйшым!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць